Наталля Хершэ: вярнуся ў Беларусь, бо гэта мая радзіма
Наталля Херше, вызваленая з беларускага зняволення, прыляцела ў Цюрых. У аэрапорце яе сустракалі Ёханэс Мацьясі, намеснік дзяржсакратара МЗС Швейцарыі, і журналісты.
Жанчына дала кароткую прэс-канферэнцыю.
Да раніцы 18 лютага Наталля не ведала, што яе вызваляць. А 6-й гадзіне раніцы яе пабудзілі і далі 10 хвіліна, каб паесці і сабраць свае рэчы, перадае DW.
Наталля заявіла журналістам, што эмацыйна і фізічна пачуваецца нармальна, але плануе прайсці поўнае медыцынскае абследаванне.
Жанчына сказала, што ўвесь час марыла пра ванну, таму першае, што яна зробіць па прыездзе дадому, — прыме ванну.
Сёлета вяртацца ў Беларусь Наталля Хершэ не плануе. Але разлічвае калі-небудзь прыехаць, бо гэта яе радзіма.
На пытанне, ці не шкадуе яна пра свой учынак, які прывёў яе за краты, Хершэ сказала: "Ні на адзін адсотак".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.