Натарыусы могуць застацца без ліцэнзіі за рэпосты ці каментары

Натарыяльная кантора, ілюстрацыйнае фота

Натарыяльная кантора, ілюстрацыйнае фота / Яндэкс

Беларускія натарыусы могуць застацца без ліцэнзіі ці быць выключанымі з Беларускай натарыяльнай палаты за падпіску на "экстрэмісцкія рэсурсы", рэпосты з іх ці каментары пад допісамі. Адпаведныя нормы змяшчае новы Кодэкс прафесійнай этыкі натарыуса, зацверджаны Міністэрствам юстыцыі.

Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набывае моц 11 ліпеня.

"Учынкам, які ганьбіць гонар і годнасць натарыуса" называюць у новым кодэксе ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, узаемадзеянне з "экстрэмісцкімі фармаваннямі" або "тыражаванне экстрэмісцкага кантэнту".

Таксама натарыусам забаронена абмяркоўваць з кліентам ці ў сацсетках працу іншых дзяржорганаў — судоў, пракуратуры і г. д. Да таго ж ім нельга крытыкаваць службовых асоб. Новы кодэкс забараняе натарыусам выступаць у СМІ ад імя натарыяльнай супольнасці, публікаваць у сацсетках інфармацыю аб прафесійнай дзейнасці без даручэння або згоды органаў Беларускай натарыяльнай палаты або органаў тэрытарыяльнай натарыяльнай палаты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі