NATO не бачыць пагрозы ў вучэннях "Захад 2017"

NATO не бачыць пагрозы ў вучэннях "Захад 2017"

NATO не бачыць у вучэннях "Захад 2017" пагрозаў для краін — сябраў Паўночнаатлантычнага альянсу. Пра гэта пасля абмену звесткамі пра вучэнні, які адбыўся на пасяджэнні Рады Расія — NATO, распавёў журналістам Енс Столтэнберг, генеральны сакратар NATO.

Столтэнберг сцвярджае, што любая краіна мае права праводзіць вучэнні, і не трэба бачыць у гэтым пагрозы. 

Расія праінфармавала іншыя краіны аб колькасці войскаў, якія будуць задзейнічаныя падчас вучэнняў, а таксама пра колькасць паветранай і марской ваеннай тэхнікі. Лічбы не перавышаюць парог, усталяваны Венскім дакументам. 

У NATO мяркуюць, што ў вучэннях могуць узяць удзел больш вайскоўцаў, чым заяўлена афіцыйна. Але пагрозаў усё роўна не бачаць.

Вучэнні "Захад-2017" пройдуць з 14 па 20 верасня. Паўночнаатлантычны альянс будзе сачыць за іх правядзеннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі