NATO прапанавалі звярнуць больш увагі на беларускі фактар у вайне — Наўседа

Гітанас Наўседа / delfi.lt
Гітанас Наўседа / delfi.lt

Літва і Польшча прапанавалі NATO звярнуць больш увагі "на беларускі фактар" у вайне ва Украіне. Пра гэта ў інтэрв'ю currenttime.tv заявіў літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа. Ён лічыць, што краінам Балтыі пагражае ўварванне з тэрыторыі Беларусі (дагэтуль былі толькі "гібрыдныя атакі"). "Ніякая агароджа на мяжы не дапаможа, калі палятуць ракеты", — кажа Наўседа.

"Зразумела, што Беларусь удзельнічае ў вайне, — працягвае прэзідэнт Літвы. — Беларусь знаходзіцца ў поўным распараджэнні Расіі для перамяшчэння войскаў у любыя рэгіёны — на захад ці на поўдзень. І цяпер на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца расійскія вайскоўцы, якія гатовыя ехаць у раёны ваенных дзеянняў ва Украіне. Але іх таксама могуць адправіць на заходнюю мяжу. Трэба думаць пра гэта". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі