НАУ: Ціманоўская не прасіла палітычны прытулак, але атрымае польскую візу
Крысціна Ціманоўская прыбыла ў польскую амбасаду ў Токіа. Там ёй абяцалі выдаць нацыянальную візу ў Польшчу.
Як паведамляе НАУ, пра гэта была дасягнутая дамоўленасць паміж Паўлам Латушкам і намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Марцінам Пшыдачам.
Раней паведамлялася, быццам беларуская лёгкаатлетка звярнулася па палітычны прытулак у Польшчы. У НАУ ўдакладняюць, што на цяперашні момант такіх дакументаў спартоўка не падавала.
Плануецца, што ў Польшчы ёй дапаможа ведамства, адказнае за пытанні лёгкай атлетыкі. Дзяўчыне дапамогуць арганізаваць трэніроўкі і зоймуцца пытаннем яе міжнароднай абароны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.