Навальны створыць новую палітычную партыю пад назвай "Рабочее название"
Фота: Youtube Навальнага
Апазіцыйны палітык Аляксей Навальны зарэгіструе ў Міністэрстве юстыцыі палітычную партыю пад назвай "Рабочее название".
Як стала вядома "Новай газеце", апавяшчэнне аб утварэнні арганізацыйнага камітэта з мэтай падрыхтоўкі, склікання і правядзення ўстаноўчага з'езда партыі было пададзенае ў Мінюст 29 сакавіка 2018 года. Устаноўчы з'езд партыі будзе праведзены 19 траўня 2018 года.
Юрыст "Фонду барацьбы з карупцыяй" Іван Жданаў не стаў каментаваць "Новай" інфармацыю аб рэгістрацыі партыі, аднак пазней апублікаваў адказ Мінюста ў сваім твітары.
Запланировали съезд партии на 19 мая. Поскольку название у нас утащили, до съезда будет рабочее название pic.twitter.com/BCeIZJCngb
— Ivan Zhdanov (@IoannZH) 3 апреля 2018 г.
У канцы сакавіка Мінюст па заяве былога прыхільніка Навальнага Віталя Серуканава зарэгістраваў "Партию прогресса" (раней "Гражданская позиция" — рэд.). Палітычную арганізацыю з такой назвай ужо шэсць разоў беспаспяхова спрабаваў зарэгістраваць апазіцыянер Аляксей Навальны.
У Навальнага не ў першы раз зводзяць назву партыі. У 2013 годзе паліттэхнолаг Андрэй Багданаў пераназваў сваю партыю "Родная страна" ў "Народный альянс" — так раней называлася незарэгістраваная "Партия прогресса" Навальнага. Пасля таго як Мінюст зарэгістраваў "Народный альянс", апазіцыянеру давялося змяніць назву сваёй палітычнай арганізацыі.