Навапалачанку, якая правяла антываенную акцыю, аштрафавалі на 7360 рублёў

Антываенная акцыя на лінейцы ў Наваполацку / Скрыншот з відэа
Антываенная акцыя на лінейцы ў Наваполацку / Скрыншот з відэа

Навапалачанку Ганну Тукаву, якая 1 верасня правяла на лінейцы ў гімназіі антываенную акцыю, аштрафавалі агулам на 7360 рублёў. Над ёй ужо прайшлі тры суды, піша @viasna96.

Трэці суд у Наваполацку прайшоў ў аўторак. На гэты раз жанчыне ставілася ў віну "пікетаванне" ў Instagram "выявамі украінскага сцяга". На судзе Тукава адзначыла, што старонка яе закрытая, таму ўчастковы міліцыянер не меў доступу да яе публікацый. Такое ўмяшальніцтва ў яе прыватнае жыццё яна расцэньвае як "спробу псіхалагічнага ціску". У выніку суддзя Зінаіда Балаболава прызначыла 100 базавых велічыняў штрафу (3200 рублёў). Раней прызначаліся штрафы у памеры 30 (960 рублёў) і 100 базавых велічыняў.

Ганна Тукава падчас лінейкі ў наваполацкай гімназіі на сярэдзіне выступу перад дзецьмі людзей у вайсковай форме выйшла з натоўпу і стала перад імі, паказала знак "Віктары". Яе адразу затрымалі. Сыходзіла жанчына пад апладысменты прысутных. Потым Тукаву тыдзень утрымлівалі за кратамі (нягледзячы на тое, што ў яе ёсць 12-гадовая дачка). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі