"Нават глядзець холадна": беларусы публікуюць у сацсетках фота з палонкі
19 студзеня праваслаўныя адзначаюць Вадохрышча. Самыя смелыя беларусы выкупаліся ў палонцы, а тыя, хто не адважыўся, проста фатаграфаваліся.
Журналіст і былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі ў гонар свята абліўся ледзяной вадой.
С праздником Крещения Господня, друзья!
Опубликовано Александром Зимовским 19 января 2016 г.
"З вадохрышчам вас!!!" – піша Аляксандра Герасіменя