Наведванне лясоў абмежаванае ва ўсіх 118 раёнах Беларусі
Беларускі лес
29 верасня наведванне лясоў абмежаванае ці ўвогуле забароненае ва ўсіх 118 раёнах Беларусі. У краіне стаіць цёплае, амаль летняе надвор'е. Таму ў Міністэрстве лясной гаспадаркі канстатуюць высокую небяспеку пажараў у беларускіх лясах.
У 115 раёнах Беларусі сёння дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў. Гэта значыць, што гуляць сярод дрэў можна, але забаронена распальваць вогнішчы. У трох астатніх раёнах (гэта Бабруйскі, Клічаўскі і Кіраўскі раёны Магілёўскай вобласці) дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Гэта значыць, туды нельга нават заходзіць.
З актуальнай картай заўсёды можна азнаёміцца тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.