Наведванне памежнай зоны для грамадзян Беларусі стане бясплатным

Наведванне памежнай зоны для грамадзян Беларусі стане бясплатным

Наведванне памежнай зоны для грамадзян Беларусі з 1 студзеня 2017 года стане бясплатным. Каб трапіць у гэтую рэжымную зону, не трэба будзе плаціць дзяржпошліну — дастаткова паказаць пашпарт (пасведчанне бежанца або від на жыхарства).

Як паведамляе БЕЛТА, гэтыя змены рэгулююцца зменамі і дапаўненнямі ў Падатковы кодэкс. Таксама змяняецца тэрмін дзеяння прапускоў у памежную зону — раней быў 1 год, цяпер будзе 2. Дзяржпошліна за гэтую паслугу складзе 0,4 базавай велічыні. Яе не трэба плаціць жыхарам памежнай зоны, супрацоўнікам арганізацый, якія вядуць гаспадарчую дзейнасць у памежнай паласе, а таксама шэрагу іншых катэгорый грамадзян.

У 2017 годзе зменіцца і парадак наведвання памежнай зоны іншаземнымі грамадзянамі — для іх таксама павялічаць тэрмін дзеяння прапускоў з 1 да 2 год, а стаўка дзяржпошліны за іх выдачу складзе 0,4 базавай велічыні. Парадак атрымання пропуску будзе такім самым, як і для грамадзян Беларусі.

Памежнай зонай лічыцца тэрыторыя, якая прымыкае да дзяржаўнай мяжы на глыбіню да 30 км. Памежная паласа — гэта 10-кіламетровая зона каля дзяржмяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі