Навошта дэпутату і сябру АГП Канапацкай свая грамадская кампанія? (відэа)

Навошта дэпутату і сябру АГП Канапацкай свая грамадская кампанія? (відэа)

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая выступае за стварэнне “не звязанай ні з якімі палітычнымі партыямі” грамадскай кампаніі “Наперад, Беларусь!”. Яна мае на мэце аб'яднаць людзей, якія хочуць нешта рабіць на карысць пазітыўных зменаў у краіне, але не жадаюць мець нешта агульнае з існуючымі палітычнымі партыямі і рухамі.

Якія на самой справе мэты ў кампаніі “Наперад, Беларусь!”? Хто туды ўвойдзе — актывісты з іншых структур ці новыя людзі? З якіх крыніц яна будзе фінансавацца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказала ініцыятар стварэння новай грамадскай кампаніі дэпутатка Ганна Канапацкая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі