Навошта Лукашэнку зноў выклікаюць у Крэмль — стрым з Турарбекавай
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Не прайшло двух тыдняў, як Лукашэнка зноў сабраўся да Пуціна — абмеркаваць праблемы, “якіх увогуле не павінна быць у адносінах” з Расіяй. Увесь гэты час Святлана Ціханоўская ездзіла па Еўропе, выступала перад палітыкамі і распавядала пра Беларусь.
Паралельна ў турнэ знаходзіўся і ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі. Яго бачылі і ў Германіі, і ў Францыі, і ў Вялікабрытаніі. А яшчэ — на самітах Лігі арабскіх краін і краін G7. На апошняй сустрэчы лідары вялікай сямёркі паабяцалі Зяленскаму даць знішчальнікі F-16, а яшчэ шмат гаварылі пра Кітай, які нібыта трымае ў закладніках развітыя краіны праз "эканамічны прымус".
Галоўныя падзеі мінулага і новага тыдня абмяркоўваем з незалежнай эксперткай, гісторыкам Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.