Навошта “нашае кіраўніцтва ў Вільні” выбары ў КР “заваліла” — эфір

Франак Вячорка 

Франак Вячорка  / Еўрарадыё

Падчас выбараў у Каардынацыйную раду гучала шмат крытыкі на адрас Святланы Ціханоўскай з нагоды яе маўчання: маўляў, ніякім чынам не падтрымала выбары, не заклікала людзей галасаваць. Тым не менш па заканчэнні выбарчай кампаніі Святлана Ціханоўская правяла відэазванкі з новымі дэлегатамі Каардынацыйнай рады, а таксама з сябрамі тых спісаў, якія не прайшлі ў КР. Напэўна, і гэта трэба. Але пакуль важнейшымі падаюцца дзеянні Офіса і асабіста Ціханоўскай па вырашэнні надзённых выклікаў і праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы.

Чаму не прагучала закліку браць удзел у галасаванні ў КР і з якой мэтай Офіс ухваліў стварэнне спіса пад кіраўніцтвам палітычнага дарадцы Ціханоўскай Аляксандра Дабравольскага? Што робіцца для вырашэння сітуацыі на беларуска-літоўскай мяжы і ці ёсць паразуменне з уладамі Польшчы па вырашэнні праблем з легалізацыяй беларусаў у гэтай краіне? Якія вынікі візітаў Ціханоўскай у траўні і ці можна “адмовіцца ад часткі візітаў дзеля эканоміі грошай”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі