Навошта назіраць за вучэннямі Захад-2017, гаворым у эфіры з Андрэем Дзмітрыевым
У верасні ў Беларусі пройдуць чарговыя беларуска-расійскія ваенныя вучэнні “Захад-2017”. Яны ўжо выклікалі шмат шуму і страхаў як сярод замежных, так і сярод мясцовых экспертаў, палітыкаў і шараговых грамадзян. Але ці здыме напругу стварэнне грамадскай камісіі па назіранні за вучэннямі? Ці здольныя прапанаваныя ў камісію людзі прафесійна разабрацца ў тым, што адбываецца на палігонах? Няўжо замежных назіральнікаў, якія прыедуць у Беларусь, для гэтага не дастаткова?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа адзін з лідараў кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў. Слухайце і глядзіце размову з Дзмітрыевым у 15.00 адразу пасля выпуску навінаў на нашых старонках у Одноклассниках, у Facebook, у Вконтакте.