Навошта СБУ засылае дыверсантаў у Беларусь і калі атакуе НПЗ у Мазыры — эфір
Іван Ступак
Пра ўкраінскіх шпіёнаў і дыверсантаў, якіх СБУ ды іншыя ГУРы "закідваюць" у міралюбівую сінявокую, лукашэнкаўскія спецслужбы расказвалі не раз. І нават доказы ў выглядзе фота ды відэа прадстаўлялі, але з Кіева чулі адно абразлівыя абвяржэнні. Неяк не атрымлівалася ў нашчадкаў Дзяржынскага шакаваць сваімі перамогамі грамадства. І вось зорны час справядлівасці надыйшоў — па тэлебачанні паказалі цэлы фільм пра калоны перахопленых і абясшкоджаных шпіёнаў-няўдачнікаў.
Навошта СБУ насуперак логіцы выпраўляе сваіх засланцаў проста ў рукі непераможных лукашэнкаўскіх спецлужб, якія мэты гэтым пераследуюць? Як украінскія вайскоўцы і ваенныя эксперты ацэньваюць заявы Лукашэнкі наконт падрыхтоўкі беларускага войска да вайны? Ці магчымыя тэракты на тэрыторыі Беларусі па замове Масквы і што можа справакаваць удары УСУ па аб’ектах на тэрыторыі Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.