Навукоўцы: да 70% ужо інфікаваных COVID-19 не маюць ніякіх сімптомаў

Навукоўцы: да 70% ужо інфікаваных COVID-19 не маюць ніякіх сімптомаў

Ад 50% да 70% ужо інфікаваных COVID-19 не маюць ніякіх сімптомаў. У такім стане гэтыя людзі могуць знаходзіцца да чатырох тыдняў, пашыраючы пры гэтым каранавірус. Перадача віруса бессімптомнымі носьбітамі з'яўляецца адным з галоўных выклікаў у барацьбе з ім. Такую заяву зрабілі навукоўцы з Сінгапура, якія спасылаюцца на вынікі праведзеных даследаванняў, паведамляе ТАСС.

Навукоўцы робяць выснову, што адсутнасць ці зблытаныя сімптомы нярэдка прыводзяць носьбітаў каранавіруса ў зман адносна свайго стану здароўя. Яны працягваюць жыць звычайным жыццём, кантактуюць з іншымі людзьмі і не ўяўляюць, якую нясуць небяспеку пашырэння інфекцыі. Выказаная здагадка, што нават калі бессімптомныя носьбіты COVID-19 у выніку не перахварэюць, яны змогуць выпрацаваць імунітэт. Праўда, на гэта ім можа спатрэбіцца некалькі гадоў.

Бессімптомных носьбітаў каранавіруса можна выяўляць толькі масавым правядзем тэстаў.

Колькасць заражаных каранавірусам у свеце ўжо набліжаецца да 2 мільёнаў чалавек. Памерлі амаль 120 тысяч. У Беларусі COVID-19 выявілі ў 2919 чалавек, 29 з іх памерлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі