Навукоўцы: Зносіны праз Facebook не робяць людзей шчаслівымі

Паводле дадзеных даследавання навукоўцаў з амерыканскага ўніверсітэта Мічыгана, чым болей чалавек праводзіць часу ў сацыяльнай сетцы, тым ніжэйшая яго задаволенасць уласным жыццём. Людзі не адчуваюць сябе шчаслівымі, падтрымліваючы сотні віртуальных кантактаў.



Сацыяльны псіхолаг Этан Крос з Інстытута сацыяльных даследаванняў пры Мічыганскім універсітэце адзначае, што падчас даследавання навукоўцы апытвалі 82 паўналетніх карыстальніка Facebook, якія маюць доступ на сваю старонку праз смартфон. Пяць разоў на дзень у розны час на працягу двух тыдняў ім дасылаліся пытанні пра іх адчуванні.

Высветлілася, што самаадчуванне ўдзельнікаў эксперымента паляпшалася толькі, калі яны мелі рэальныя, а не віртуальныя зносіны з людзьмі альбо размаўлялі з імі праз тэлефон.

 

Фота — Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі