Найбольшы трафік у Беларусі робяць YouTube, ВКонтакте, World of Tanks

Найбольшы трафік у Беларусі робяць YouTube, ВКонтакте, World of Tanks

Паводле аб’ёму карыстальніцка трафіку ў Беларусі лідуюць відэасервіс YouTube, сацыяльная сетка ВКонтакте і папулярная гульня World of Tanks. Такія дадзеныя падае кампанія-правайдэр інтэрнэт-паслуг “Атлант Тэлекам”.

Паводле спецыялістаў кампаніі, на YouTube прыпадае 720 тэрабайт дадзеных штомесяц, на ВКонтакте — каля 242,4 тэрабайта, на World of Tanks — 118 тэрабайт штомесяц.

Пры гэтым іншая папулярная сацыяльная сетка Facebook істотна саступае ВКонтакте : трафіка па ім ідзе ўдвая меней — 110,4 тэрабайта.

У Беларусі штогод растуць аб’ёмы відэа- і сацыяльнага трафіка і гэтая дынаміка адпавядае міжнародным тэндэнцыям. Напрыклад, у ЗША болей за 70% аб’ёма трафіка прыпадае на відэа- і аўдыякантэнт, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі