Назіральнікаў з АБСЕ турбуе даступнасць скрынак на датэрміновым галасаванні

Назіральнікаў з АБСЕ турбуе даступнасць скрынак на датэрміновым галасаванні

На сустрэчы кіраўнікоў місій назіральнікаў ад СНД Сяргея Лебедзева і БДІПЧ АБСЕ Гізелы Вурм 11 верасня абмяркоўвалася датэрміновае галасаванне. Пра гэта інфармуе БелаПАН са словаў Лебедзева.

Па словах Лебедзева, заходніх назіральнікаў турбуе тое, што скрыні на датэрміновым галасаванні застаюцца без кантролю, у іх могуць улезці пабочныя асобы і сказіць рэальную карціну галасавання. Таксама назіральнікі БДІПЧ АБСЕ заклапочаныя вялікімі адсоткамі датэрміновага галасавання ў краіне.

"Сябры мае, ну чаму мы не павінны давяраць нашай міліцыі, якая ахоўвае гэтыя скрыні? Скрыня апячатаная, ахоўваецца міліцыянтам. Няўжо нашы праваахоўныя органы горш працуюць, чым копы ў ЗША? Вядома, не", — запэўніў Лебедзеў. Ён заявіў, што сам "дзвюма рукамі за датэрміновае галасаванне".

Разам з тым ён назваў кантакты з заходнімі назіральнікамі вельмі карыснымі для абодвух бакоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі