“Не служыў – не мужык”: чаго чакаць ад “закона аб адтэрміноўках”?
У апошнія дні чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі так званы закон аб адтэрміноўках. Закон, з дапамогай якога Мінабароны спадзяецца выйграць вайну з “ухілістамі”. Новы закон значна абмяжоўвае магчымасці атрымання адтэрміноўкі ад службы ў войску. Найперш для тых, хто хоча працягнуць адукацыю.
Ці сапраўды новы закон абмяжоўвае магчымасці атрымання адукацыі і ці не справакуе ён ад’езд за мяжу тых, хто скончыў ВНУ, але хоча працягваць вучыцца ў аспірантуры альбо магістратуры? Ці атрымаецца такімі “карнымі” метадамі ў Мінабароны перамагчы ўхілістаў? Чаму закон не змяшчае заахвочвальных прапаноў для будучых вайскоўцаў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дэпутат Палаты прадстаўнікоў старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім і сустаршыня грамадскага аб’яднання “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.