"Не трэба варушыць косткі герояў": у чым Макей згодны з Пазняком

"Не трэба варушыць косткі герояў": у чым Макей згодны з Пазняком

На сустрэчы з незалежнымі СМІ Уладзімір Макей адказаў на пытанне пра перапахаванне парэшткаў Кастуся Каліноўскага. На яго думку, кіраўнік паўстання 1863 года мусіць быць перапахаваны там, дзе загінуў — у Вільні. І ў гэтым ён згодны з палітыкам Зянонам Пазняком.

— Мне падаецца, што калі чалавек загінуў там, дзе ён зараз знаходзіцца, то навошта пераносіць яго косткі ў нейкае іншае месца? Што мы з гэтага атрымаем?.. Наконт гэтага ёсць розныя меркаванні. Дарэчы, прачытаў, што Зянон Пазняк недзе выказаўся катэгарычна супраць пераносу парэшткаў Каліноўскага ў Беларусь і лічыць, што ён павінен заставацца там, дзе знаходзіцца. Я тут больш згодзен з Зянонам Пазняком, чым з тымі, хто падтрымлівае ідэю аб пераносе яго парэшткаў. Калі будзе прынята адпаведнае рашэнне аб стварэнні пантэона герояў, то тады трэба выпрацаваць пэўныя сістэмы падыходу да гэтага. Тады трэба думаць і пра тое, каб Максіма Багдановіча перанесці з Ялты. Тады толькі і зоймемся пошукам і пераносам гэтых парэшткаў.

— У пошуках вам дапамогуць. Ёсць, напрыклад, ініцыятыва “Беларуская нацыянальная памяць”.   

— Я выказаў сваё меркаванне: лічу, што не трэба варушыць косткі герояў. Хай лепш яны знаходзяцца там, дзе яны памерлі, дзе яны загінулі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі