“Не возьмуць цёпленькай”: ці выстаіць эканоміка Беларусі?
Складаныя часы чакаюць не толькі сусветную эканоміку, але і беларускую. Галоўная прычына ў каранавірусе. Які, паводле Лукашэнкі, ужо не столькі хвароба, колькі палітыка і эканоміка. У сэнсе, з яго дапамогай нехта таемны зладзіў перадзел свету. У тым ліку і нашы айчынныя апаненты рэжыму. Якія толькі і чакаюць, перакананы Лукашэнка, калі беларуская эканоміка абрынецца і яны “возьмуць Беларусь цёпленькай”.
Што чакае эканоміку Беларусі і ці можна загадаць ёй трымацца? Ці патрэбная нам яшчэ адна АЭС і колькі будзе каштаваць электрычнасць ужо пабудаванай? Як на стан беларускай эканомікі ўплываюць пратэсты? Разважае эканаміст Яраслаў Раманчук.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.