Не зернем адзіным: як на рэжым паўплывае блакада "грузавой" мяжы — эфір

Яраслаў Раманчук / Еўрарадыё

Яраслаў Раманчук / Еўрарадыё

На ўкраінска-польскай мяжы працягваецца блакада, якую ладзяць польскія фермеры. Не прапускаюцца грузавыя фуры ні з боку Украіны, ні з боку Польшчы. Такім чынам польскія фермеры нібыта бароняць свае інтарэсы. А вось на польска-беларускай мяжы, праз якую ў тую ж Польшчу ідзе сельгаспрадукцыя з, найперш, Расіі, блакады чамусьці не відаць. Затое краіны Балтыі ўводзяць забарону на пастаўкі сельгаспрадукцыі з Расіі і Беларусі.

Што насамрэч стала нагодай для блакады фермерамі мяжы і якую ролю грае ў гэтым усім пазіцыя Кіева? Што стаіць за рашэннем краін Балтыі забараніць пастаўкі сельгаспрадукцыі з Расіі і Беларусі? Ці атрымаецца ў лукашэнкаўскага рэжыму знайсці новыя маршруты для сваёй кантрабанды на Захад? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі