Недарэчная аварыя: два МАЗы не змаглі раз’ехацца на вузкай дарозе (фота)
Здарэнне адбылося ў Бераставіцкім раёне.
Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай ДАІ, на ўскраіне сяла Конюхі не змаглі раз’ехацца два МАЗы. Самазвал вёз сілас на ферму, а аўтапоезд перавозіў буракі на прыёмны пункт.
У выніку сутыкнення цяжкагруз амаль з 15 тонамі буракоў моцным ударам развярнуў самазвал у іншы бок.
Праз гэта ў ненатуральным становішчы апынуўся і кіроўца машыны — ён павіс уніз галавой праз пасажырскі бок. Пры гэтым мужчына зачапіўся нагамі за кузаў. У цяжкім стане яго даставілі ў лякарню, інфармуе abw.by