Недатыкальнасць і непадсуднасць — апублікавалі папраўлены закон "Аб прэзідэнце"
Аляксандр Лукашэнка
Папраўкі ў закон "Аб прэзідэнце" набудуць моц 6 студзеня. Сёння дакумент афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У новым законе прадугледжваецца недатыкальнасць экс-прэзідэнтаў і іх сем'яў. Былога кіраўніка дзяржавы забараняецца прыцягваць да адказнасці за дзеянні, "учыненыя ў сувязі з ажыццяўленнем ім прэзідэнцкіх паўнамоцтваў". Такая ж норма абараняе ад адказнасці яго блізкіх.
У экс-прэзідэнта будзе нельга арыштаваць або канфіскаваць жыллё, машыну, асабістыя архівы, перапіску і гэтак далей.
Грашовае ўтрыманне былога прэзідэнт павінна быць такім самым, што і падчас прэзідэнцтва — незалежна ад таго, ці ёсць у яго іншыя крыніцы даходу. Пры гэтым экс-прэзідэнт вызвалены ад выплаты падаходнага падатку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.