У Брэсце за "абразу" Лукашэнкі на год калоніі асудзілі чыгуначніка
Справу ў снежні разглядаў суд Маскоўскага раёна Брэста
У Брэсце за "абразу" Аляксандра Лукашэнкі на год калоніі агульнага рэжыму асудзілі чыгуначніка Максіму Кронду. Яго справу ў снежні разглядаў суд Маскоўскага раёна (суддзя — Марына Скалковіч), паведамляе spring96.org. Суд прайшоў у будынку СІЗА.
Кронду затрымалі 11 верасня 2023 года і да суда ўтрымлівалі ў СІЗА №7 Брэста. Паводле матэрыялаў абвінавачання, у пачатку восені 2021-га мужчына пакінуў у Telegram каментар "з абразлівым выказваннем" на адрас Лукашэнкі, "усведамляючы, што з гэтым паведамленнем азнаёмяцца іншыя людзі, і гэта прыніжае гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы".
Беларускія праваабаронцы прызналі Максіму Кронду палітвязнем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.