У Беларусі дадалося 14 новых палітвязняў
Колькасць палітвязняў павялічылася
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек.
Гэта Уладзімір Гусеў, Аляксандр Масевіч, Юрый Альхавік, Ірына Санкоўская, Уладзімір Лук’янчук, Максім Кронда, Андрэй Алешчык, Віктар Мелехаў, Павел Пашукевіч, Юрый Шчарбак, Павел Нядзелін, Ілля Курапаткін, Дзмітрый Казакоў, Ганна Стражэвіч.
Амаль усе яны асуджаныя ці затрыманыя за абразу Лукашэнкі і іншых прадстаўнікоў рэжыму, некаторых судзілі таксама за заклікі да санкцый і знявагу дзяржаўных сімвалаў.
На сёння ў Беларусі праваабаронцы налічваюць 1455 палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.