Палітвязня Ігара Лосіка выклікалі ў аддзел прымусовага выканання Баранавічаў

Ігар Лосік

Ігар Лосік

У аддзел прымусовага выканання Баранавічаў выклікаюць палітвязня Ігара Лосіка, які ўжо тры з паловай гады знаходзіцца за кратамі і цяпер перабывае ў Наваполацкай калоніі.

Як перадае Радыё "Свабода", 26 снежня на яго імя прыйшла позва, у якой ён названы "даўжніком". З Лосіка хочуць тэрмінова спагнаць "выдаткі на ўтрыманне дзіцяці, кіруючыся артыкулам 37 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб выканаўчай вытворчасці". Пры яго няяўцы "без важкай прычыны" палітвязню пагражаюць адміністрацыйнай адказнасцю.

Асадкай унізе аркуша напісана: "Звяжыцеся тэрмінова з судовым выканаўцам".

Журналіста Ігара Лосіка затрымалі ў яго дома ў Баранавічах 25 чэрвеня 2020 года. Яго судзілі па "справе Ціханоўскага", і ў снежні 2021-га Гомельскі абласны суд прызначыў Ігару 15 гадоў калоніі. Дарэчы, з 20 лютага 2022 года з ім няма сувязі. Паводле некаторых звестак, больш за паўгода Лосіка трымаюць у памяшканні камернага тыпу.

Яго жонку Дар'ю асудзілі на два гады за каментар тэлеканалу "Белсат", які беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкім". Яна адбывае тэрмін у Гомельскай жаночай калоніі №4.

Апеку над іх чатырохгадовай дачкой Паўлінай аформілі бацькі Дар’і. Яны адмовіліся ад дзяржаўнай дапамогі на дзіця, гадуюць і выхоўваюць ўнучку разам з бацькамі Ігара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі