Некаторыя банкі Чэхіі пачалі закрываць рахункі беларусаў і расіян
Чэшскія банкі пачалі блакаваць рахункі беларусаў і расіян / AFP
Некаторыя банкі Чэхіі сталі закрываць рахункі грамадзян Беларусі і Расіі. Гэтая мера закранула тых, хто знаходзіцца ў краіне па працоўных ці студэнцкіх візах, заўважылі "Моцныя навіны".
Цяпер рахункі анулююць у банках Creditas і UniCredit Bank, піша e15.cz. У адным з банкаў тлумачаць, што гэта не масавая з'ява, а толькі "высокая асцярожнасць у дачыненні да асоб з некаторых краін".
Дарэчы, чэшскія законы не абавязваюць банкі інфармаваць кліентаў пра блакаванне рахункаў. А для разблакавання абавязкова патрэбна ПМЖ, чаго ўладальнікі працоўных і студэнцкіх віз, як правіла, не маюць.
Раней беларусы сутыкаліся з блакаваннем сваіх рахункаў ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.