Нелегальных пераходаў беларуска-польскай мяжы стала ўдвая больш, чым год таму

Машына польскіх памежнікаў

Машына польскіх памежнікаў / strazgraniczna.pl

Ад пачатку 2025 года супрацоўнікі Падляскага аддзела Памежнай службы Польшчы зафіксавалі больш за 600 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі.

За аналагічны перыяд мінулага года польскія памежнікі зафіксавалі толькі 280 такіх спробаў — удвая менш, адзначае прэс-служба ведамства.

Штодня памежнікі спыняюць больш за дзесяць такіх спробаў. Так, 25 лютага былі заўважаныя дзве групы мігрантаў агульнай колькасцю 11 чалавек, 24 лютага былі спыненыя 30 мігрантаў. Тады ж памежнікі затрымалі двух кур'ераў, якія планавалі дапамагаць парушальнікам мяжы.

Памежнікі адзначаюць, што гэтыя паказчыкі не абавязкова сведчаць пра павелічэнне колькасці мігрантаў на мяжы. Адзін і той самы чалавек можа рабіць некалькі спробаў перайсці мяжу. Нярэдка мігранты вяртаюцца ўглыб Беларусі, калі бачаць польскіх памежнікаў, а потым зноў спрабуюць перайсці мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі