Польшча адказала на прапанову РБ "міралюбна" інспектаваць памежжа адзін аднаго

На беларуска-польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота

На беларуска-польскай мяжы, ілюстрацыйнае фота / x.com/Straz_Graniczna

Міністэрства абароны Польшчы адказала адмовай на Беларусі пра ўзаемныя вайсковыя інспекцыі ў памежжы. У ведамстве падкрэслілі, што ў пытанні бяспекі мяжы давяраюць толькі польскім службам, піша Business Insider Polska.

На брыфінгу для замежных аташэ 20 лютага начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Валерый Равенка заявіў, што Беларусь гатовая абменьвацца з польшчай узаемнымі інспекцыямі на глыбіню 80 кіламетраў. Маўляў, гэта здыме вострыя пытанні з абодвух бакоў. Паводле прадстаўніка беларускага Мінабароны, афіцыйны Мінск хоча пераканацца, што польшча не назапашвае "патэнцыял, сілы і сродкі для правядзення агрэсіўных дзеянняў у дачыненні да Саюзнай дзяржавы".

Каментуючы гэтую прапанову, віцэ-прэм'ер і міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш назваў абарону межаў канстытуцыйным абавязкам польскай дзяржавы. Адзіныя, каму можна давяраць у бяспецы ўсходняй мяжы, паводле яго, гэта памежная служба, паліцыя і ўзброеныя сілы Польшчы, якія штодня займаюцца яе аховай.

"Гэта польскі бок ахоўвае мяжу, і няма ніякіх падстаў давяраць каму-небудзь, акрамя польскіх службаў — паліцыі, арміі і памежнікаў", — падкрэсліў міністр.

На словы пра пагрозу Саюзнай дзяржаве Касіняк-Камыш адрэагаваў так: "Мы не маем намеру развязваць якую-небудзь вайну. Але наша галоўная задача — стрымліваць і абараняць. Каб нікому ніколі не было выгадна нападаць на Польшчу і краіны NATO. Гэта наша стратэгія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі