У польскай вёсцы каля беларускай мяжы ўпаў ваенны дрон

Дрон тыпу FPV, ілюстрацыйнае фота

Дрон тыпу FPV, ілюстрацыйнае фота / nitprocomposites.com

На тэрыторыі прыватнага домаўладання ў польскай вёсцы Агроднікі недалёка ад Бельска-Падляскага зваліўся ваенны дрон. Вёска размяшчаецца прыкладна за 30 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю.

Апарат прызямліўся на дрэва, паведамляе выданне MOST са спасылкай на польскія СМІ. Інцыдэнт здарыўся яшчэ 8 лютага, але вядома пра яго стала цяпер.

Падчас выканання задання ў робата з'явіліся тэхнічныя праблемы, і аператар запусціў працэдуру бяспечнай пасадкі. Пры гэтым раскрыўся парашут, і дрон прызямліўся на прыватнай тэрыторыі. Апарат знайшоў мясцовы жыхар і паведаміў пра яго ў паліцыю. Пасля гэтага дрон забралі вайскоўцы.

Паводле іх, гэта быў не баявы беспілотнік, а невялікі разведвальны апарат. Вага прылады складае 6,5 кілаграма, а размах крылаў — 2,2 метра. Вайскоўцы адзначаюць, што для мясцовых жыхароў пагрозы не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.