Адбыліся шматлікія дыстанцыйныя падрывы расійскіх аператараў FPV-дронаў

Расійскі аператар дрона

Расійскі аператар дрона / ria.ru

Адбыліся шматлікія дыстанцыйныя падрывы расійскіх аператараў FPV-дронаў. Яны атрымалі траўмы твару і вачэй. У спецыяльных FPV-акулярах былі схаваныя выбуховыя прыстасаванні, піша тг-канал "Досье Шпиона" (у пачатку лютага пра гэта пісалі расійскія прапагандысты). Ён сцвярджае, што гэта была аперацыя спецыяльных службаў Украіны, якія выкарысталі валанцёраў "у цёмную".

4 лютага быў зафіксаваны першы выпадак падрыву самаробнай выбуховай прылады, схаванай у акулярах. Ён адбыўся на тэрыторыі Белгародскай вобласці. У расійскага вайскоўца траўмы твару і вачэй. 4-7 лютага было зафіксавана яшчэ 7 выпадкаў падрыву згаданых прылад на тэрыторыі Курскай, Луганскай і Данецкай абласцей.

Высветлілася, што ў студзені-лютым 2025 года некалькі грамадскіх арганізацый адправілі каля 80 камплектаў FPV-акуляраў Skyzone Cobra ў розныя падраздзяленні Узброеных сіл Расіі. Усе гэтыя арганізацыі атрымалі тавар ад аднаго і таго ж чалавека, "на ўмовах бязвыплатнай дапамогі" для расійскай арміі. Сцвярджаецца, што 3 лютага ён пакінуў Расію — паляцеў з Масквы ў Стамбул.

У FPV-акулярах было выбуховае рэчыва С-4 (10-15 грамаў), дэтанатар і батарэя. Выбух адбываўся пасля запуску вентылятара астуджэння ў акулярах. Цяпер расійскія спецслужбы шукаюць і забіраюць у падраздзяленнях FPV-акуляры Skyzone Cobra.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.