Нелегалы змянілі тактыку пры пераходзе літоўска-беларускай мяжы

З верасня на мяжы Літвы з Беларуссю былі развернутыя 7 тысяч чалавек / Ілюстрацыйнае фота Reuters​
З верасня на мяжы Літвы з Беларуссю былі развернутыя 7 тысяч чалавек / Ілюстрацыйнае фота Reuters​

Мігранты, якія спрабуюць перайсці дзяржмяжу Літвы на ўчастку з Беларуссю, цяпер робяць гэта невялікімі групамі па тры-пяць чалавек, паведаміў кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Літвы Рустамас Любаевас у інтэрв'ю тэлеканалу LRT у панядзелак.

Па словах кіраўніка Службы аховы, новая тактыка нелегалаў ускладняе як выяўленне такіх груп, так і іх фіксацыю і затрыманне. Аднак літоўскім памежнікам удаецца затрымліваць гэтых людзей. Любаевас таксама адзначыў, што нелегалаў выштурхваюць на тэрыторыю Літвы прадстаўнікі беларускіх сілавых структур.

За мінулыя суткі ў Літву з Беларусі спрабавалі трапіць 70 нелегальных мігрантаў. Усяго ў 2021 годзе ў Літву праніклі больш за 4 тысячы нелегалаў, з верасня на літоўска-беларускай мяжы былі развернутыя 7 тысяч чалавек.

Як паведамляла Еўрарадыё, Літва не бачыць магчымасці для перамоваў з Беларуссю аб урэгуляванні міграцыйнага крызісу. Пра гэта заявіла міністр унутраных спраў рэспублікі Агне Білатайтэ. Па яе словах, з Мінскам цяпер магчымыя толькі тэхнічныя кансультацыі ў рамках вырашэння гуманітарнага крызісу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі