Немаўлятаў выносяць з радзільняў праз чорны ход

Чаму нашых дзяцей выносяць з радзільні праз чорны ход? Каго тады нясуць праз парадны? Толькі людзі з моцнай воляй не спалохаюцца, убачыўшы пакой выпіскі мацярок і немаўлят у Мінскай радзільні № 1.

Каля радзільні тусаваліся групы мужчынаў. Мяркуючы па букетах, вялікіх пакетах і ашалелых вачах, гэта – новыя бацькі. Прыходзілі яны ў памяшканне, куды раней прыносілі перадачы для сваіх парадзіх. Там і вісела напісаная ад рукі аб'ява, што выпіска адбываецца з «іншага боку».

Я пайшоў шукаць  шукаць гэты «іншы бок». Пераадолеўшы вароты са шлагбаўмам, атрад бацькоў, дзядоў і бабуль дабраўся да прыёмнага пакою. Але і там супрацоўнікі махалі рукой кудысьці наперад і налева.

Выратавала нас выпадкова сустрэтая інфармаваная душа. І вось нарэшце я ўбачыў чорны ход, які вёў у маленькі і даволі няўтульны пакойчык. З мэблі тамака стаялі толькі чатыры белыя крэслы. Іншага, не кажучы ўжо пра канапу, пакаёвыя колеры, партрэты вядомых людзей з дзецьмі, не назіралася.

Затое быў чалавек без паліто, але з лічбавай камерай, які распавёў пра цырымонію сустрэчы нованароджанага. Пасля гэтага ён прапанаваў усяго за 50 тыс. рублёў зняць урачыстую сустрэчу і змантаваць пад музыку.

Паслуга як паслуга, не такая ўжо і дарагая. Вось толькі месца для здымкаў такое ўбогае і жаласнае, што першую сустрэчу бацькі з дзіцем назваць святам язык не паварочваецца.

А я памятаю, 25 год таму, у радзільні па Валадарскага шчаслівыя родзічы з букетамі і шампанскім падымаліся па парадных сходах, каб у прыгожым вестыбюлі, з дыванамі, канапамі, кветкамі, карцінамі сустрэць сваіх шчаслівых мадон з немаўлятамі.

Чаму ж цяпер, у XXI ст.у галоўнай радзільні горада пануе такое убоства і брыдота? І ці ва ўсіх радзільнях так?

РэгіёныBy

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі