Немка Францішка Хільдэбранд выйграла спрынт на этапе Кубка свету па біятлоне

Немка Францішка Хільдэбранд выйграла спрынт на этапе Кубка свету па біятлоне

Францішка Хільдэбранд з Германіі выйграла спрынт на другім этапе Кубка свету па біятлоне. Ён праходзіў у аўстрыйскім Хохфільцэне. Найлепшая з беларусак Надзея Скардзіна заняла 22-е месца.

Хільдэбранд прабегла 7,5 км спрынтарскай дыстанцыі за 20 хвілінаў 04,01 секунды без ніводнага промаху. Другое і трэцяе месцы таксама занялі нямецкія спартсменкі. Срэбра — Марэн Хамершміт (+15,1 сек.), бронзу — Мірыям Геснер (+21,0 сек.).

Беларускія біятланісткі не трапілі нават у першую дваццатку. Надзея Скардзіна заняла 22-е месца (+59,9 сек.), Дар’я Юркевіч стала 29-й (+1 хвіліна 12,2 сек.), Надзея Пісарава, дапусціўшы адзін промах, апынулася на 46-м месцы (+1 хв. 31,9 сек.), Ірына Крыўко ў выніковым пратаколе размясцілася на 62-м месцы (+1 хв. 58,9 сек.), Анастасія Дубарэзава прыйшла да фінішу 74-й (2 хв. 14,4 сек), Крысціна Ільчанка завяршыла спрынтарскую гонку на 86-м месцы (2 хв. 44,1 сек.).

Фота: sports.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі