"Невядома дзе" — як выглядае Беларусь у нямецкіх СМІ?
Як гэта ні дзіўна, але ёсць у Германіі СМІ, які называе Беларусь — "невядома дзе". А ў Беларусі асобныя журналісты пішуць пра Германію выключна як пра краіну прыродных катаклізмаў.
Якія СМІ ў Беларусі і Германіі вылучаюцца такой дзіўнай падачай інфармацыі? Што ўплывае на фарміраванне вобраза Беларусі ў нямецкіх СМІ і наадварот? Як можна палепшыць гэтую сітуацыю?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць намеснік дырэктара берлінскага Цэнтра вывучэння Усходняй Еўропы Дзмітрый Страціеўскі і эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка.