Невядомы выйграў у лато 5-пакаёўку ў Мінску і не забраў свой прыз
Еўрарадыё вырашыла даведацца, што робяць з прызамі іх шчаслівыя уладальнікі. На днях кіроўца асфальтавага заводу Мікалай Куіс з вёскі Гошчава выйграў кватэру ў Мінску. Калегі за яго вельмі парадаваліся. А вось па суседзях пайшлі плёткі, людзі пачалі зайздросціць і ўвогуле адносіны да пераможцы змяніліся:
Куіс: Жаба людзей душыць: чаму ён, а не я? І ніхто не можа паверыць, што звычайны смяротны можа выйграць. І я пакуль не вельмі ў гэта веру.
Мікалай тры гады запар гуляў у “Суперлато”, але, выйграўшы кватэру, пакуль не зарыентаваўся, што з ёй рабіць:
Куіс: Пераязджаць я не збіраюся, бо ў мяне шматдзетная сям’я, добрая праца. Можа аддам дачцэ, што вучыцца ў Мінску.
Так звычайна і робяць пераможцы з глыбінкі. Некаторыя з іх пераязджаюць ў Мінск. Толькі адна жанчына, якая выйграла кватэру і грошы, прадала гэтую аднапакаёўку і дзякуючы джэк-поту набыла двухпакаёвую кватэру. Па словах піяр-мэнэджэра “Беларускіх латарэй” Марыі Паўленка амаль заўсёды буйныя грашовыя выйгрышы ідуць на вырашэнне кватэрнага пытання.
Паўленка: Камусьці трэба плаціць за навучанне ў ВНУ, камусьці дзіця ў школу адправіць, камусьці на выплату крэдыту…
Пераможцы з Брэсцкай вобласці двойчы ўкладалі выйграныя грошы ў бізнэс. Адна з сямейных пар падзялілася грашыма з дарослымі дзецьмі і паехала ў падарожжа вакол свету.
А маладыя запрасілі на сваё вяселле гасцей, зрабіўшы ўваход па латарэйных білетах, і выйгралі 15 мільёнаў.
Паўленка: Была жанчына, якая аднойчы выйграла 700 тысяч, а другі раз 300 тысяч і ўвесь выйгрыш аддала ў дзіцячы дом. Яна кажа: магчыма, я таму і выйграю, што ў мяне такая мэта добрая.
Былі і такія, якія ўсе грошы – каля 4 мільёнаў – вырашылі прагуляць з сябрамі напоўніцу. А адна шматдзетная сям’я выйграла і кватэру і машыну праз нейкі час.
Але не заўсёды людзі нават з’яўляліся па свае даволі важкія прызы.
Цяжка ў гэта паверыць, але ніхто так і не заявіў сваіх правоў на 5-пакаёвую кватэру ў Мінску. Пра яе магчымых уладальнікаў вядома толькі тое, што білет лато набылі ў Глыбокім. Паўгады выйгрыш чакаў шчасліўчыка, а пасля кватэру зноў разыгралі на Новы год.
Супрацоўніца прэс-службы Суперлато прыгадала як выпадак жанчыну, якая выпадкова стала ўладальніцай “фіята”.
Супрацоўніца Алеся: Жанчына адна прыгадала пра свой білецік, калі набыла сабе новую сумку да новых ботаў. А са старой выкідала смецце і знайшла білет, па якім выйграла аўто.