Невядомыя абрабавалі Сейм Латвіі
Здарэнне адбылося ў чацвер, 3 красавіка.
Злодзеі здолелі патрапіць у будынак, які ахоўваецца і куды немагчыма прайсці без спецыяльнага пропуску. Як паведамляе Delfi, неўзабаве пасля заканчэння паседжання прэзідыума Сейма ў трох дэпутатаў зніклі са сталоў партатыўныя кампутары.
Злодзеі не здолелі скрасці кампутар спікера парламента Салвіты Абалціні, паколькі ён умантаваны ў стол. Зламыснікаў працягваюць шукаць. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны не пакінулі ніякіх слядоў.
Што да пацярпелых дэпутатаў, дык ім ужо выдалі новыя партатыўныя кампутары.
Фота — delfi.lv