Невядомыя жорстка збілі моладзевага лідэра Артура Фінькевіча
Увечары 19 снежня невядомыя напалі ў Мінску на моладзевага лідэра Артура Фінькевіча. Яго збілі і на мікрааўтобусе вывезлі ў Валожынскі раён, дзе выкінулі, забраўшы дакументы і грошы. Фінькевіч ужо вярнуўся ў сталіцу і паведаміў пра здарэнне ў міліцыю.
Нагадаем, што Фінькевіч пасля выхаду з "Маладога фронту" стварае новы рух "Маладая Беларусь", які ўжо правёў шэраг вулічных акцый у сталіцы. Збіццё былога палітвязня адбылося напярэдадні Дня работніка дзяржбяспекі, які адзначаецца 20 снежня.