The New York Times: саміт АДКБ прадэманстраваў ізаляцыю Пуціна
Саміт АДКБ, які 16 траўня прайшоў у Маскве, прадэманстраваў ізаляцыю Уладзіміра Пуціна, піша The New York Times. Падтрымку ён знаходзіць толькі у Аляксандра Лукашэнкі, які не мае легітымнасці, адзначае выданне.
Яно звярнула ўвагу, што якраз Лукашэнка крытыкаваў іншых членаў АДКБ за недастатковую падтрымку Беларусі і Расіі, якія трапілі пад заходнія санкцыі. "Пуцін, выступаючы на саміце, зноў паспрабаваў апраўдаць сваё ўварванне, схлусіўшы, што "ва Украіне даўно пануе неанацызм", — піша NYT. А лідары Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана ў паказаных іх выступленнях нават не згадалі Украіну.
У выніку было заяўлена, што "пытанне аб удзеле калектыўных сіл АДКБ у спецаперацыі ва Украіне не абмяркоўвалася".
Лукашэнка пасля яшчэ крыху паразмаўляў з Пуціным — пра сумесную працу РБ і РФ над "імпартазавяшчэннем", пра "будаўніцтва беларускага порта пад Санкт-Пецярбургам". Канкрэтных рашэнняў агучана не было. Анансавалася "асобная сустрэча... у бліжэйшы час".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.