Неймар пераходзіць з "Барселоны" ў "ПСЖ"
Форвард "Барселоны" Неймар працягне кар'еру ў парыжскім "ПСЖ". Французы гатовыя заплаціць каталонскаму клубу рэкордныя "адступныя" — 222 млн еўра. Так шмат — бо кантракт 25-гадовага бразільца з "Барселонай" дзейнічае аж да лета 2021 года.
Футбаліст прыняў прапанову парыжан пасля працяглых перамоваў. У сеціве ўжо з'явілася фота Неймара ў футболцы "ПСЖ".
Раней віцэ-прэзідэнт сіне-гранатавых па спартыўных праектах Хордзі Местрэ сцвярджаў, што Неймар на 200% не пяройдзе ў "ПСЖ", піша "Прессбол".