"Ні пра што не шкадую" — Наталля Дуліна пра крымінальную справу супраць яе

Наталля Дуліна /@viasna96
Наталля Дуліна /@viasna96

"Ні пра што не шкадую і сумленне маё чыстае", піша з СІЗА былы дацэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Наталля Дуліна. Вытрымкі з яе ліста прыводзяць праваабаронцы. Гэтая ўпэўненасць у невінаватасці дапамагае ёй, кажа Дуліна, "заставацца аптымісткай і адчуваць сябе моцнай і спакойнай".

"Я перакананая ў тым, што людзям, якія апынуліся ў маёй сітуацыі, значна лягчэй, чым іх блізкім і сябрам. Таму адчуваю сябе трохі вінаватай праз тое, што за мяне перажываюць тыя, хто любіць мяне, людзі з вялікім добрым сэрцам", — піша Наталля Дуліна. Адчувае яна сябе выдатна (ходзіць на прагулкі і займаецца фізкультурай), настрой, па яе словах, добры.

Наталлю Дуліну чарговы раз затрымалі ў пачатку кастрычніка. Раней яе ўжо некалькі разоў затрымлівалі ў рамках адміністрацыйных працэсаў. Толькі сёлета было чатыры затрыманні і суда. Гэтым разам супраць яе распачалі крымінальную справу. У ім фігуруюць два артыкулы: удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт.342 КК РБ) і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4). У 2020 годзе Наталля Дуліна падтрымала страйк і пратэсты студэнтаў. Тады яе асудзілі на 14 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і звольнілі з універсітэта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі