Ніводзін з 20 апазіцыйных кандыдатаў не трапіў у склад тэрытарыяльных камісій

Ніводзін з 20 апазіцыйных кандыдатаў не трапіў у склад тэрытарыяльных камісій

Ніводзін з 20 апазіцыйных кандыдатаў, вылучаных у тэрытарыяльныя камісіі (ТК) па рэферэндуме, не быў уключаны ў іх склад. Пра гэта гаворыцца ў чарговай справаздачы кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Таксама праваабаронцы адзначаюць, што на вылучэнне кандыдатур у ТК быў адведзены экстрэмальна кароткі тэрмін — адзін поўны працоўны дзень. Гэта магло сур'ёзна паўплываць на працэс вылучэння.

Асноўную колькасць вылучэнцаў у ТК склалі прадстаўнікі пяцм праўрадавых арганізацый — РГА "Белая Русь", РГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", РГА "Беларускі саюз жанчын", Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, ГА "Беларускі фонд міру" і прафсаюзаў, якія ўваходзяць у дзяржаўную Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Разам яны вылучылі 964 прадстаўнікі — 95,5% ад прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, ці амаль 50% ад усіх прэтэндэнтаў на месцы ў камісіях. Ад палітычных партый было вылучана 120 чалавек, або 6,2%.

Тэрытарыяльныя камісіі на 54,39% складзеныя з вылучаных прадстаўнікоў прадзяржаўных грамадскіх арганізацый. Сярод партыйных вылучэнцаў, уключаных у ТК, 90% складаюць сябры Камуністычнай партыі Беларусі. Як вядома, адным з яе кіраўнікоў доўгі час быў цяперашні старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі