Nizkiz анансуюць новую беларускамоўную песню

Гурт Nizkiz вяртаецца з адпачынку пасля паспяховага канцэртнага сезона. Як распавялі Еўрарадыё музыкі, цяпер яны працуюць над новым альбомам ды працягваюць здымаць новыя кліпы.

“Акурат напярэдадні музычнай прэміі “Даём рады” мы вернемся з адпачынку! — смяецца гітарыст гурта Зміцер Садавы. — Мы рыхтуем новую канцэртную праграму, якую і прадставім падчас нашага выступу. Да таго ж, мы сыграем новую песню на беларускай мове, якую прапануем ацаніць і вам! Прыходзьце, дадзім рады разам!”

Нагадаем, што 7 лютага ў сталічным клубе Re:Public у другі раз пройдзе фестываль “Даём рады”. Падчас яго Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2013-га года.

Кошт квіткоў:

90.000 першыя 50 квіткоў, 110.000 наступныя 100 квіткоў,

130.000 астатнія. У дзень канцэрта 150.000. Столік 170.000 папярэдне,190.000 у дзень канцэрта.

Набыць квіткі можна і праз інтэрнэт.

Даведка: +375 29 6490888

Фота: Булат Ягудзін

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі