Нобелеўскую прэмію міру атрымала Арганізацыя па забароне хімічнай зброі

Сёлета на прэмію міру прэтэндавалі 259 намінантаў. Шансы Алеся Бяляцкага букмекеры ацэньвалі як адносна невысокія. У мінулым годзе Нобелеўскую прэмію міру таксама атрымаў не чалавек яна была прысуджаная Еўрасаюзу “за пераадоленне наступстваў ІІ Сусветнай вайны”.

Арганізацыя па забароне хімічнай зброі была створана 29 красавіка 1997 года, яна займаецца кантролем выкарыстання хімічнай зброі, а таксама спрыяе ў ліквідацыі яе запасаў.

Нобелеўская прэмія міру прысуджаецца штогод Нарвежскім Нобелеўскім камітэтам на ўрачыстай цырымоніі ў Осла. З 1901 года яе атрымалі 90 палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і міжнародных арганізацый. Першым лаўрэатам стаў швейцарац Анры Дзюнан. Заснаваны ім Міжнародны саюз таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца ў далейшым атрымаў прэмію тройчы. 19 разоў прэмія не прысуджалася з-за сусветных войнаў або адсутнасці годных кандыдатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі