Новае пытанне беларускага этыкету: хто першым уваходзіць у аўтазак?

Новае пытанне беларускага этыкету: хто першым уваходзіць у аўтазак?

Дырэктарка школы дзелавой культуры і этыкету Аксана Зарэцкая задалася новымі пытаннямі беларускага этыкету, якія сталі актуальнымі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га. Іх спіс яна змясціла ў Facebook.

Згадаем некаторыя з прапанаваных пытанняў:

Хто першым уваходзіць у аўтазак: мужчына ці жанчына? А выходзіць?

Ці трэба саступаць месца дзяўчыне на лаве падсудных?

Хто павінен назваць сваё імя першым: чалавек у форме без апазнавальных знакаў, які збівае вас на вуліцы, ці вы?

Калі падчас збіцця амапавец чхнуў, ці трэба яму пажадаць добрага здароўя?

Ці трэба звяртацца да турэмшчыка "Бэрымар", калі ён увесь час арышту прыносіць раніцай аўсянку?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі