Новая намесніца міністра культуры раней забараняла канцэрты Вайцюшкевіча
Першай намесніцай міністра культуры прызначаная Ірына Дрыга. На гэтай пасадзе яна заменіць Уладзіміра Карачэўскага.
Перад гэтым Дрыга працавала ў Адміністрацыі прэзідэнта. Там яна ўзначальвала ўпраўленне сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення.
Дагэтуль Дрыга некалькі разоў з’яўлялася ў СМІ. Напрыклад, у студзені 2012-га яе ўспомніў спявак Зміцер Вайцюшкевіч: яго канцэрт не прайшоў узгаднне ў Ірыны Дрыгі. Як адзначае nn.by, гэта была не адзіная забарона для музыкаў з "чорнага спісу", якую "выпісвала" прадстаўніца Адміністрацыі прэзідэнта.
Таксама Дрыга была кіраўніцай групы па маніторынгу ў прыватным жаночым інстытуце "Энвіла". У выніку дзейнасці групы інстытут быў ліквідаваны.