Новая скульптура на Кастрычніцкай вуліцы ў Мінску, на гэты раз "Пацалунак"
У Мінску на вуліцы Кастрычніцкай з'явіўся новы арт-аб’ект з назвай "Пацалунак". Яго аўтар — скульптар Канстанцін Селіханаў.
Як і большасць твораў на Кастрычніцкай, “Пацалунак” — абстрактны аб’ект з двух каменных пліт, якія "імкнуцца" адна да адной.
Дарэчы, на тусовачнай вуліцы прыжываюцца не ўсе скульптуры. У 2017-м на Кастрычніцкай усталявалі скульптуру "Вялікая істота", якую ў народзе называлі "чалавекам-вагінай". Неўзабаве арт-аб’ект быў пашкоджаны вандаламі, а пасля ўвогуле знішчаны і дэмантаваны.
Еўрарадыё