"Новую Беларусь" прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі"
"Новая Беларусь" / калаж zerkalo.io
Суд Цэнтральнага раёна Мінска з падачы ГУБАЗіКа прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" інтэрнэт-рэсурс "Новая Беларусь". Гэты статус атрымаў не толькі сам сайт, але і яго аналагі ў сацыяльных сетках і праграмы для мабільных прыстасаванняў, паведамляе тг-канал сілавікоў.
"Новая Беларусь" — лічбавая платформа, якая аб'ядноўвае беларусаў ва ўсім свеце. Яе стваральнікі кажуць, што гэта крок да лічбавай, віртуальнай дзяржавы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.